May 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Старасць і тактоўнасць

Каб не апрыкнуць людзям блізкім, каб не назаляць ім сваёй нямогласцю ды нікчымнасцю, шмат хто са старых аддаляецца і сыходзіць у адзіноту. Ня ведаю, ці ёсць такое ў іншых народаў, але сярод беларусаў падобнай тактоўнасці шмат. Сярод жанчын яе болей, у мужчын – менш, бо меней жывуць.
07kiepka

(no subject)

1968. Віця Адамчык і бойка

Старэйшыя хлопцы нас малых – мяне і Віцю па мянушцы Сука – зводзілі біцца. У нашай вёсцы была такая завядзёнка – біцца з чужым. Супраць чужога – мяне гарадскога – выстаўляўся хутаранін Віцька. Ягоны бацька Ладак і мой дзед Ладзімір былі стрыечнымі братамі. Яны ўсё жыццё прапрацавалі разам, грузчыкамі на чыгуначнай станцыі Наваельня. Так што мы з Сукаю былі нават сваякамі і сваякамі крэўнымі. Але завядзёнка ёсць завядзёнка, казалі мне старэйшыя, ты год не быў у вёсцы і стаў чужы. Суку я збіў моцна. Ахапіў мяне байцоўскі азарт, і паразбіваў я яму і нос і губы. Акрываўленым чарназубым ротам Сука крычаў, што ягоны старэйшы брат зловіць мяне і заб’е… Было страшна, бо брат Сукі сапраўды прыляцеў з хутара і гойсаў па вёсцы, каб мяне біць. Яго пераняла мая баба Броня. Усё неяк супакоілася. Яно супакоілася навокал, але ў маёй душы спакой не з’явіўся, бо я адчуваў, што прайграю бойку, што мне наканавана яе прайграць, не сёння дык заўтра. У вёсцы асабліва моцна адчуваецца наканаванасць пройгравання. Сягоння ты выйграў, а заўтра… Можа мелі рацыю старэйшыя, калі зводзілі нас малых біцца?