May 10th, 2010

07kiepka

(no subject)

Падарожжы і паломніцтвы

Пасля пяцідзесяці падарожжа выглядае паломніцтвам, а да пяцідзесяці і паломніцтва глядзіцца турыстычнай вандроўкай.
07kiepka

(no subject)

z Кроў і акварэль

Кроў у нейкі момант робіцца падобнай да акварэлі. Кроў цячэ і яна такая сакавіта-зыркая, яе кроплі густыя. Так і карціць нешта напісаць на адчайна-белай сурвэтцы. Ёсць мастачкі, што спакушаюцца відовішчам свежай крыві і малююць ды пішуць ёю. Нават выразы ўстойлівыя маюцца: “пісаць крывёю”, “вершы напісаныя крывёю”, “запавет запісаны крывёю”, “дамова падпісаная крывёю”. Але ўсе яны малапраўдзівыя, фальшывыя, як рэкламныя слоганы. Кроў заварожвае сваім відовішчам пакуль яна яшчэ цёплая ды жывая. Кроў не прыдатная для малявання і пісьма, бо яна вокамгненна мяртвее і губляе колер, бо яна робіцца падобнай да гліны, да зямлі, да тла. Каб напісаць кроў, варта ўзяць акварэль, хоць усё ведаюць, што “кроў не вада”. Кроў – вадкі агонь.