May 9th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2009. Юра і жывапіс

“Ты лепіш форму светлаценем?” – спытаў Юра, калі даведаўся што я зноў займаюся жывапісам. “Я складаю формы з каляровых плоскасцяў і манахромных лініяў ды кропак”. Юру разчаравалі мае падыходы да карціны, бо ён усё яшчэ любіць вылепленыя мазкамі формы, хоць сам даўно не займаецца жывапісам. Каб крыху суцешыць Юру, я сказаў, што абодва нашы падыхода нельга назваць моднымі.
07kiepka

(no subject)

*

Вайна – няўдалая спроба масавага самазабойсва, пасля яе свет доўгі час напоўнены калецтвам ды інвалідствам.
07kiepka

(no subject)

Самагубцы і відэапрадукцыя

Калі самагубца кідаецца з шостага паверха, ягонае жыццё пралятае прад вачыма, нераўнуючы, як той кліп; а ў вачах іншага самагубцы, што скінуўся не з шостага а падае з шэсцьдзесят шостага паверха, пракручваецца серыял.