May 8th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 1974-1972. Трушын і Шчарбакоў

У Трушына і Шчарбакова я вучыўся трудным колеразлучэнням. Можна было сказаць “цяжкія колеразлучэнні”, але гэта будзе не так трапна. Каб згарманізаваць сіні з чырвоным ці зялёны з чырвоным дыводзіцца добра натрудзіць руку і вока. У Шчарбакова добра згарманізоўваліся сіні з чырвоным, у Трушына – зялёны з чырвоным. Каларысты з Кёнігзберга так казалі пра Шчарбакова і Трушына ў нашай мастацкай вучэльні. Шчарбакоў тады напісаў карціну ў сініх і чырвоных танах на якой стаялі жанчыны з рыдлёўкамі ў свежавыкапаным акопе. Трушын напісаў вечаровы зялёна-чырвоны краявід з малочна-белымі каровамі. Каларысты напісалі па вялікай карціне і з’ехалі з Менска ў свой змрочны Кёнігзберг, які яшчэ называюць і Калініградам. Пра лёс Шчарбакова і Трушына я нічога не ведаю, але я ім удзячны за выдатныя прыклады працы з труднымі колеразлучэннямі.
07kiepka

(no subject)

2010… Цудзік, Бембель і самагубста

Бывае напішаш пра чалавечае кепства і не назавеш імя гаспадара гэтага кепства. І пачынаецца… Замест аднаго няздары з розных смярдзючых куткоў выпаўзаюць дзесяць няздараў і пачынаюць віскатаць, што я напісаў менавіта пра яго. Часам, паміж няздарамі нават палкія спрэчкі ідуць. Верашчаць… Хто з іх большае маральная пачвара? Не могуць вызначыць! Таму меў рацыю Буало, калі пачаў называць імёны вырадкаў, нямогаў ды няздараў. Пішучы пра вынаходніцва Буало, я напісаў, што свет не будзе шкадаваць калі нейкі бездар выкінецца з вакна і разаб’ецца, напісаў і памыліўся. Не паспеў я змясціць свой допіс у Жывым Часопісе, як мне затэлефанавала Таня Бембель і запрасіла на адкрыццё выставы Цудзіка… Мне сказалі, што ты добра ведаў Цудзіка, што ў цябе нават ягоная карціна была… Цудзіка я сапраўды ведаў… Паэт Сыс пазнаёміў мяне з мастаком Цудзікам. Выдатны паэт пазнаёміў мяне з пасрэдным мастаком… Пайшлі на выставу Цудзіка, ён нам гарэлкі налье… Мы прыйшлі на выставу, што была на другім паверсе кавярні “Мутнае вока”. Цудзік узрадаваўся… Як табе мае карціны? Спытаў… Я лёг пасярод залі з выставаю. Лёг на падлогу і сказаў… Херовыя ў цябе карціны, Цудзік! Усе? Безнадзейным голасам спытаў мастак… Не! Адзін эцюд мне спадабаўся! Праўда? Так! Эцюд з бабай у доўгай чорнай спадніцы… Цудзік зняў эцюд са цяны і паклаў мне на грудзі… Мы прапілі цэлую ноч. Эцюд я занёс дадому і перадарыў свайму брату. У тыя часы за бутэльку гарэлкі я мог пахваліць і больш кепскага мастака чым той Цудзік… Гарэлка моцна скажае свядомасць, і не дзіва, што нараніцу пасля п’янкі душу ахоплівае сорам. Не ведаю даклацна… Ці ахапіў душу Цудзіка сорам? Але пасля чарговай п’янкі, ён выйшаў на гаўбец, упаў з яго і забіўся… Цяпер Таня Бембель збіраецца адкрыць выставу карцін Цудзіка. Самагубства мастака надае ягонай творчай спадчыне сваеасаблівае рамантычнае адценне… Толькі на выставу Цудзіка я не пайду, бо карціны ў яго збольшага херовыя, і гарэлкі ён ні мне і паэту Сысу не налье.