May 7th, 2010

07kiepka

(no subject)

Пра абаронцаў д’ябла

Выступіць адвакатам д’ябла можна, але гэта зусім не азначае, што ты колісь даб’ешся ягонай поўнай і канчатковай рэабілітацыі. Большасці адвакатаў здаецца, што смеласць праяўляецца ў самім выступе на баку нячыстага. Насамрэч, выступ у абарону д’ябла вядзе толькі да таго, што ты заплямішся ў нязмыўную смалу пякельнага паходжання.
07kiepka

(no subject)

Саш і паэзія

Ён змарнаваў сваё жыццё яшчэ й тым, што паслядоўна ды настойліва прылучаўся да паэзіі, без дапамогі талента. У глыбіні лірычнага верша яму бачыліся мігценні пякельных агнёў і пачварны твар д’ябла.
07kiepka

(no subject)

z Буало і няздары

Французскі паэт Буало у сваіх “Сатырах” пачаў называць імёны бяздарных рафмаплётаў. Да Буало ў Францыі графаманаў крытыкавалі, але не называючы. Адкрыццё зробленае Буало мела працяг, бо няздара павінен ведаць, што ён – няздара і дрэнь. Нічога страшнага ў грамадстве не адбудзецца, калі які з графаманаў даведаецца пра сваю бяздарнасць і выкінецца праз вакно разам з уласным абасцаным і абасраным інвалідным вазком.
07kiepka

(no subject)

Інгрэдыенты беларускай літаратуры

У літаратуры беларускі мадэрнізм складаўся з мужыка, гарэлкі ды песні. Наш літаратурны постмадэрнізм трымаўся на мужыку, гарэлцы з песняй, а яшчэ на казачнай мове, каве і цыгарэце...
07kiepka

(no subject)

Сапсаваная карціна

Сапсаваў карціну. Наўмысна. Ведаў жа, што нічога добрага на палатне не атрымаецца. Веда і ўсё адно мазаў пэндзлям… Ксюша папрасіла, каб я паказаў працэс жывапісу. Я мусіў пісаць, а яе аператар – здымаць. Можна было імітаваць працэс, можна было вадзіць сухім пэндлікам без фарбы па сухому палатну. Але мне пажадалася зрабіць сцэну больш натуральнай, каб і фарба мяшалася, каб палатно перафарбоўвалася ў кадры. Карціну я натуральным чынам зафэндаў. Цяпер у мяне ёсць сапсаваная карціна і абацанне Ксюшы, што фільм яна даробіць у наступным месяцы. Кіно…