May 6th, 2010

07kiepka

(no subject)

Аднакласнікі і срэбра

Нічога страшнага няма ў тым, што ты вучышся пазнаваць у срэбнагаловых жанчынах і срэбнабародых мужчынах сваіх срэбнабровых аднакласнікаў.
07kiepka

(no subject)

z Рабаўнік і старажытны Кітай

Калі табе сягоння наканавана здымацца ў кіно, ты здымешся ў кіно, а не дасі вялікае інтэрв’ю ў газету ці на радыё. Здымкі планаваліся на вечар, яны і плануюцца на вечар, але здымацца я пачаў раніцай, без рэпетыцый і падрыхтоўкі. Я зайшоў у краму каб выпіць кубачак кавы. Не стаў я загаворваць з будаўніком Юрыкам і не ўладкаваўся за столік да прадзюсаркі Ірусіка, я сеў за стол каля вакна на праспект Незалежнаці. Я дачытваў прадмову да зборніка старажытнай кітайскай лірыкі, калі міліцыянты прывялі ў краму рабаўніка. Напрыканцы мінулага года ў Менску адбылося гучнае злачынства з рабаваннем дзвух кіёскаў па абмену валюты і забойствам адной абменшчыцы. З майго месца быў выдатна відаць адзін з тых абрабаваных кіёскаў. Рабаўнік распавядаў на камеру пра сваё зладзейства і паказваў што і як ён рабіў. А яшчэ рабаўнік паказваў на мяне, бо я сядзеў якраз на тым месцы з якога рабаўнік доўгі час сачыў за абменнікам. Так я зняўся ў ролі мескага рабаўніка. Роля мне не спадабалася. Калі ты чуеш пра злачынства з рабаваннем і забойствам, дык міжволі ўяўляеш забойцу вялікім і дужым чалавекам. А гэты быў худы, змэнчаны і няголены. Здавалася, ды я б такога голымі рукамі задавіў. Але здавалася тое не доўга, бо ад злачынцы выпраменьвалася рэальная небяспека, і гэтае выпраменьванне не спынялі нават кайданы, якімі рука забойцы была прыкутая да рукі міліцыянта.