May 5th, 2010

07kiepka

(no subject)

Бэзавы дэман і дэмаралізацыя

У палацы завёўся дэманы. Як? Чаму? Нашто? Ніхто не змог адказаць. Ваяваць з дэманам спрабавалі, але ўся, вядомая людзям, зброя не дзейнічала. Кулі праляталі скрозь дэмана, як кроплі дажджу праз туман. Ніякай шкоды Бэзавы дэман не рабіў, але ягоная прысутнасць дэмаралізавала ўсіх. Усіх, гэта значыць, што дэман дэмаралізаваў нават уладальніка палаца. На вялікай нарадзе было вырашана, што будуць знойдзены людзі здатныя прыбраць Бэзавага дэмана. Праз тыдзень знайшоўся настаўнік, які паабяцаў вывесці дэмана не толькі з палаца але і са сталіцы. Настаўнік абяцанне выканаў. Ён пакарміў дэмана дыяментамі, і той зрабіўся паслухмяны, як выхаванае ў любові дзіця. Настаўнік прывёз Бэзавага дэмана ў вялікую пушчу, дзе той пагадзіўся застацца. Служкі з палаца прасачылі за Бэзавым дэманам. Калі дэман сышоў у зялёную пушчу, яны забілі настаўніка. Яны забілі настаўніка, як сведку дэмаралізацыі.