May 4th, 2010

07kiepka

фота

99.17 КБ

Мне падабаюцца малпы розныя: вялікія і маленечкія, жывыя і адлітыя з помнікавай бронзы...
07kiepka

(no subject)

2001-1959. Тата і мая ўражлівасць

Тата лічыў, што я залішне ўражлівы, а таму аберагаў мяне ад кепскіх навінаў і малапрыемных відовішчаў. Як пайшла такая завядзёнка з дзяцінства, так і цягнулася праз нашае жыццё. Тата, каб толькі мог, дык і на ўласнае пахаванне не пусціў бы мяне. Сапраўды, я моцна ўражваюся нават дробязямі і малазначнымі з’явамі, але гэта не замінае мне дзейнічаць жорстка і хутка, бо я ж задужа ўражлівы, а не баязлівы.
07kiepka

(no subject)

Год і тутэйшая шэрасць

Мінуў год, як я, адляжаўшы два тыдні, выйшаў з бальніцы. Вочы мае былі падлечаны, і я зноўку змог пісаць і маляваць. Бачу я горш чым раней. Але хто гэта ў сталым веку бачыць лепей, чым бачыў у маладосці? Таму і не наракаю на лёс, а сціпла святкую гадавіну свайго персанальнага вызвалення з бальнічнага палону. Вясна, дробны дождж, шмат вільгаці на маладой лістоце і ў маладой траве… Мне добра жывецца ў беларускай шэрасці.