May 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

2009. Саш і кніжная мудрасць

Ён не толькі казаў, што не ўмее па-сапраўднаму сябраваць, Саш і насамрэч не меў звычайных і простых сяброў. Замест сяброў-людзей у яго былі сябры-кнігі. Яны і падманулі яго. Саш паверыў у сапраўднасць кніжнай мудрасці, прыняў яе, а потым ад яе адхіснуўся. Ён разчараваўся ў кнігах-сябрах так моцна, што горкая роспач захапіла яго цалкам. Саш знябожыўся і азліўся не толькі на кніжны, а і на ўвесь чалавечы свет. Апошнія месяцы, перад ягонай заўчаснай (Ці бывае смерць заўчаснай? Хіба што, людзі так думаюць…) з Сашам было вельмі цяжка размаўляць. Замест размоў, я выслуховаў абвінавачванні і прысуды, а Саш чуў ад мяне жорсткія адзнакі сваіх паводзінаў. Пасля смерці Саша, я да кніжак стаў ставіцца інакш, цяпер я да іх стаўлюся пяшчотна.
07kiepka

(no subject)

2000. Саш і бутэлечка з вермутам

Саш любіў стограмовыя бутэлечкі са светлым вермутам. Ён некалькі разаў прапаноўваў мне пачаставацца з такой бутэлечкі, але яшчэ ў маладосці я разлюбіў усе вермуты, бо шмат выпіў кепскіх і найгоршых з іх. Маленечкія бутэлькі з алкаголем не люблю, бо складаецца адчуванне, што п’еш не алкаголь а парфуму. Таму вермут мы з ім не пілі, мы пілі гарэлку. Мы пілі, і Саш прызнаваўся, што ўсё часцей і часцей застаецца сам-на-сам з маленечкай бутэлькай.
07kiepka

(no subject)

2010-2009. Саш і бацькі

Цяпер, калі яго пахавалі, выглядае на тое, што Саш чакаў пакуль памруць бацькі, каб пасля іх сыходу ў незварот, і самому выправіцца, неўзабаве, ў край, з якога няма вяртання да жывых.