May 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

Натуршчыца і Нэт

“Сягоння прыйсці не змагу!” – “Чаму?” – “Трэба сцяну ў кватэры перафарбаваць. Я даўно збіралася яе перафарбаваць, але чакала цяпла. У нас у доме зімою дах працёк. Дворнікі скідалі снег і збівалі з карнізаў лёд. Недзе яны папрабівалі ломам бляху, дах і пацёк. Цяпер яны яго адрамантавалі. А ў мяне на сцяне пляма цвілі і брудныя рагі. Сягоння я перафарбую сцяну…” – “Сцяну ты перафарбуеш і палезеш у Інтэрнэт”. – “Чаму так?” – “Таму так, што каб нешта зрабіць, ты выкідаеш з планаў нашы сеансы малявання, а магла б выкінуць з планаў наведванне Жывога Часопісу. Ты магла б не хадзіць у Нэт і прыйсці да мяне, але ты жыць не можаш, каб не залезці ў Яго. Усе ведаюць, каб нешта зрабіць: трэба не хадзіць у Нэт. Трэба сказаць Нэту “Не!”. Усе ведаюць акром цябе. Цяпер і ты ведаеш галоўны сакрэт Інтэрнэту. Фарбуй сцяну…”