April 30th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Скарэнне і навучанне

Вучыцца, ці не ў першую чаргу, гэта – скарацца і прымаць чужое меркаванне за сваё. Чым даўжэй жывеш, тым менее аўтарытэтаў, чые словы ты прымаеш з такой жа лёгкасцю, як прымаў словы маці і бацькі ў далёкім дзяцінстве.
07kiepka

(no subject)

z Тао Юань-Мін і намаганні рэстаўратараў

У старажытна кітайскага паэта, які жыў на мяжы чацьвёртага і пятага стагоддзяў, вытанчанага лірыка Тао Юань-Міна ёсць такія радкі:

“Пакаленне другое –
з ім палацы змянілісь і плошча”.
Значыць, рацыя ў словах старых
і дагэтуль жыве.

Радкі прымусілі задумацца над гераічнымі намаганнямі рэстаўратараў і розных аматараў старызны, якія спрабуюць прыпыніць хуткаплынны час. Хочуць яны ці не хочуць, але прыдзе новае пакаленне, палацы зменяцца, зменіцца плошча… Шмат хто не пабачыць абноўленую сталіцу. Мне шкада тых, хто сыйдзе ў небыццё і не ўбачыць абнаўленняў, і не шкада струхлелых буданоў.