April 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Вал і гарэлка

Ёсць людзі, з якімі добра выкурваецца на крамным ганку вечаровая цыгарэта. А ёсць такія, з кім выдатна выпіваецца ранішні кубак кавы. З кімсці ў парку цікава гаворыцца пра мастакоўскую свядомасць і натхненне ў сонечным краявідзе. А ёсць сабутэльнікі, з якімі добра п’ецца гарэлка. Чаму? А хто ж пра тое ведае… Гэта, нераўнуючы, як і каханне, або яно ёсць або няма. Добра п’ецца гарэлка з беларускім філосафам Валянцінам Акудовічам. Колькі разоў я з ім піў, столькі разоў мне добра пілося. Можа я з ім мала выпіваў? Можа і так. Трэба было выпіваць і болей, і часцей. Падобнае меркаванне пра Валянціна склалася не толькі ў мяне. Адзін маскоўскі літаратар так сфармуляваў свае адносіны з менскім філосафам Акудовічам, якога ён па-сяброўску называе Валам: “Як Вала ўбачу, так адразу хочацца бегчы ў краму, па гарэлку!”
07kiepka

Масква 2010

92.30 КБ

Саша паказвае свае здымкі зробленыя ў Намібіі.
Калі паглядзець на здымкі ўважліва, дык можна заўважыць у іх праяву любові )))
07kiepka

(no subject)

Чорт і Галя

Галя срала ў каментарах. Яна запаўзала на форумы да вядомых блогераў і пісала абы-што ды абы-як. Пра падобныя паводзіны людзі кажуць – сера ў каментах. Галя паскудзіла не толькі ў вядомых блогах, яна паскудзіла паўсюль, дзе толькі магла далезці і напаскудзіць. Так яна неабачліва насрала ў камент праўдзіваму Чорту. Прышла і наваліла дуроты-бязглуздзіцы абракадабрычнай. Чорт тэлепартаваўся да Галі ў кватэру і прымусіў флудзершу з’есці жменю гузікаў. Галя плакала, але глытала рознапамерныя і рознафактурныя гузікі адзін заад ным. “Цяпер, калі ты, Галя-труля-валя, пачнеш гузікі высіраць, ты будзеш згадваць мяне – Чорта! Ты, Галя-гузіка-сраля, згадаеш яшчэ і тое, што я табе зараз скажу… Калі ты, Галя-дура-граля, яшчэ раз насераш мне ў камент, я прыйду да цябе і прымушу з’есці не жменю маіх рознаколерных гузікаў, я прымушу цябе заглынуць усе твае ўпрыгожванні разам з накладнымі пазногцямі. Ты абгрызеш і праглынеш штучныя пазногці! Ты з’ясі завушніцы, пацеркі, кулоны, крыжы, ланцужкі, пярсцёнкі і брошкі. Ты іх з’ясі, а потым паспрабуеш высраць… Не? Ты ня зможаш высраць брошку! Паспрабуеш і… Ты цяпер падумаеш пра высіранне брошкі перад тым як нагадзіць у чужым блогу! Гы-гы-гы і бу-га-га!” Чорт выпарыўся з кватэры. Галя засталася сядзець на прыкамп’ютарным крэсле са страўнікаў поўным цвёрдых гузікаў. Высіраліся гузікі цяжка, з пакутамі ды слязьмі...