April 27th, 2010

07kiepka

Масква 2010

2010. Міхалкоў і мастакі-перасоўнікі

Большасць палотнаў мастакоў-перасоўнікаў крыху мутнаватыя і напоўнены дурнаватым гумарком, рыхтык кінастужкі выштукаваныя Мікіткай Міхалковым. Раптам, слова састарэлае згадалася "кинопередвижка".
07kiepka

(no subject)

2000. Куляшоў, аргазм і паспешлівасць

Ёсць паэты, у якіх усё, што ні вазьмі, кепске і гадкае. Імя Аркадзь і прозвішча Куляшоў, як для мяне, дык немілагучныя як паасобку так і разам. Вершы ягоныя “Камуністы” і “Камсамольскі білет”, якія змушалі вывучваць у савецкіх школах, выклікалі ў мяне адно адзінае жаданне – здзеквацца з іх. Камуністы перарабляліся ў ананістаў, камсамольскі білет – у камсадральскі мінет… Таму для мяне было цалкам натуральным перарабіць Куляшоўскае “Вось і білет твой,” – сказаў ён ласкава…” у маё “Вось і аргазм твой,” – сказаў ёй ласкава”. Праўда, зрабіў я гэта адразу пасля яе аргазму, што смешна але вельмі паспешліва.