April 26th, 2010

07kiepka

Масква 2010

z Кавярня Vogue і вада

Замовіў каву і ваду. Добраліслівыя афіцыянткі, адна а праз хвіліну і другая, высвятлялі якую я буду піць ваду… Газаваную ці не газаваную? Цёплую ці ледзяную? Потым прынеслі вялізную шклянку, можна нават сказаць сурветніцу, поўную да краёў пустой цеплаватай вадзічкі. Яна была не з-пад крану, бо Масква не Рым, у Маскве з-пад крану вады не пап’еш. Зрэшты, так ты цяпер не пап’еш трубнай вады ці не ва ўсім сучасным зурбанізаваным свеце.
07kiepka

(no subject)

2010-2000. Рая і Анатоль Сыс

“Ён клікаў мяне. Патэлефанаваў сярод ночы… Рая, мне кепска! Рая, прыйдзі да мяне! Рая! Кажу яму… Толічак, ноч на вуліцы. У мяне муж, у мяне сын. Куды гэта я паеду пасярод ночы? Не паехала. Болей ён мяне і не паклікаў. Цяпер я шкадую, што тады не паехала. Трэба было паехаць. Анатоля даўно няма, а я ўсё яшчэ шкадую…”