April 25th, 2010

07kiepka

(no subject)

Яны і сон

“Яны ня спяць!” – “Зусім?” – “Як толькі які з іх узнясецца на вяршыню ўладнай піраміды, так адразу і перастае спаць. Ім здаецца: варта толькі заснуць, як свет пачне руйнавацца і разбурыцца ўшчэнт!” – “Цін ня спіць?” – “Цын, які прызначаў Ціна, ня спаў, і Цін, адпаведна, цяперака ня спіць!” – “І Дзяў ня спіць?” – “Дзяў нават у ложак не кладзецца!” – “Няўжо Ама ня спіць? Выглядае ён бадзёра!” – “Яны ўсё выглядаюць здаровымі і бадзёрымі. У іх праца такая – выглядаць добра і свежа. З таго моманту, як абвясцілі пра перамогу Амы на выбарах, так ён болей не спаў ніводнага разу”. – “Няўжо і Ка такі ж?” – “Адпачываць Ка адпачывае, але спаць ня спіць!” – “Нешта мне ня верыцца, што ўсе яны зусім ня спяць”. – “Схадзі ды правер”. – “Хто мяне да іх пу…” – “Во-о-о! Яны ня спяць!”
07kiepka

фота

74.76 КБ

Гэты краявід быў намаляваны на зялёнай трохрублёвай савецкай купюры...
Ці пахне маскоўскі крэмль і рака Масква грашыма? Пахнуць )))
07kiepka

Масква 2010

z Палёт праз воблакі

Самалёт ідзе праз воблакі і над воблакамі. Лячу з Менска ў Маскву, а душа мая сядзіць далёка ўнізе, у мсціслаўскім касцёле, на хорах. Зазвычай, яна ўцякае ў менскі чырвоны касцёл і ўладкоўваецца пад вітражнай ружаю. Гэтым разам душа адляцела ў Мсціслаўе, што стаіць на самай мяжы Беларусі з Расеяю. Душа сядзіць на хорах, а я спакойна сплю ў самалёце. Сусед захроп. Ён так нечакана і гучна захроп, што я прахапіўся яшчэ абяздушаны і ўбачыў, як вяртаецца мая душа. Яна вярнулася, і наш надвоблачны і празвоблачны шлях працягваецца.