April 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Шклянка і мужнасць

Шклянка гарэлкі дадае мужнасці. Тым у каго сканчаецца ці скончылася прыродная мужнасць варта выкарыстаць шклянку гарэлкі. Ва ўсіх астатніх выпадках гарэлку трэба піць з чаркі, бо ў шклянцы гарэлка губляе ачаравальнасць і чароўнасць.
07kiepka

(no subject)

z Масква і любоў

Ёсць людзі, што любяць Маскву, і такіх шмат. А ёсць людзі, якіх любіць Масква, іх мала, іх зусім мала, і я сярод іх.
07kiepka

фота

94.85 КБ

Учора позна ўвечары нарэшце вярнуўся з Масквы,
дзе ў "Булгакаўскім доме" прайшла мая паэтычная вечарына.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Вольга, залаты крыж і ланцужок

Напярэдадні Пасхі дачка маёй знаёмай Вольгі заклала ў ламбард залаты крыж з ланцужком. Вольга паскардзілася на пятнаццацігадовую дачку, якая выносіць з дому і прадае каштоўныя рэчы. Прапалі кінакамера з фотаапаратам, прапалі айфон і нэтбук… Калі жанчына заўважыла знікненні, дык абшукала дачку. Знайшлася квітанцыя. Залаты крыж з ланцужком жанчына з ламбарда выкупіла. Астатнія рэчы прапалі незваротна. Атрыманыя грошы дзяўчынка прагуляла-прапіла з сябрамі. Маці давялося правяраць сваё дзіця на наркотыкі. Кроў у дачкі была чыстая. Хоць з гэтым пашанцавала. Вольга пачала пытацца ў мяне… Што рабіць з дачкою? Як яе ўратаваць ад ненармальнасці? Хіба нармальны чалавек будзе зносіць з дому і прадаваць рэчы? Я не ведаю што і параіць знерваванай маці, бо ўсе выпадкі зладзейства ў сям’і вельмі характарныя і непадобныя адзін да другога. Залаты крыж я б дзяўчынцы-зладзейцы не вярнуў. Крыж не вярнуў бы, а ланцужок аддаў.