April 19th, 2010

07kiepka

(no subject)

Стыль і спадзевы

Гляджу паганыя фільмы пра зялёнакроўную вайну, пачытаю правінцыйныя газеты і праглядаю бяздарныя сайты, слухаю калхазанскі музон з жлобскаслоўнымі куплетамі, наведваюся на ідыёцкія выставы, раблю бульварнае чытво і кніжулі для баб з бабулькамі за бабло. Значыць: не ўсё так кепска! На лепшае спадзяюся. На што? На вывераны стыль.
07kiepka

(no subject)

z Монэ і Купала

Французы змаглі змінімізаваць сваю вялікую культуру да трох рэчаў: бардо, ракфор і Монэ. Чырвонае віно, сыр і святладайны жывапіс могуць годна прэзентаваць Францыю на любым узроўні. Пра тры асноўныя культурныя з’явы я згадаў, стоячы перад марскім краявідам Клода Монэ, што сягоння вісіць на выставе ў беларускім мастацкім музеі. А як можна мінімізаваць культуру Беларусі? Пасля доўгіх размоваў з сябрамі ў мяне склаўся такі спіс: дранік, белавежская і Купала.

P. S.
З радасцю прачытаю і пракаментую Вашыя прапановы наконт прэзентабельных рэчаў і з'яў беларускай культуры і Беларусі.