April 18th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Хармс і кончык языка

“Калі дзяржаву прыпадобніць да чалавечага арганізма, дык на выпадак вайны я хацеў бы жыць у пятцы,” – напісаў Данііл Хармс ў 1937 годзе, пэўна ж, адчуваючы, што на свет насоўваецца вялікая вайна. Не ведаю, што насоўваецца на наш змучаны тэрорам і антытэрорам свет, але на Еўропу насунулася вулканічнае воблака. Чакаючы насоўвання папяловага воблака на Беларусь, я задумаўся над ваенным жаданнем Хармса. Ён хацеў бы стаць душою, якая ад страху хаваецца ў пяткі. Я? “Калі Беларусь параўнаць з чалавечым целам, дык у час вайны я хацеў бы стаць кончыкам языка, які прыкусваюць, каб ператрываць невыносны боль”.
07kiepka

(no subject)

2010-1988-1951 Паўстоўскі і Брыль

З пэўнай цікаўнасцю прачытаў апавяданне Кастуся Паўстоўскага “Шыпшына” ў добрасумленным перакладзе Янкі Брыля – пошласць, не раўнуючы, як і тагачасная музыка Дунаеўскага. Літаратура, музыка і мастацтва за савецкімі часамі былі надзіва пошлымі, асаблівай пошласцю яны вызначаліся ў перыяд культывавання дыктатара Язэпа Джугашвілі. Тая таталітарная пошласць была народжана ліслівай і ванітна-саладжавай ілжывасцю.