April 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2009-1999. Улад і духі

Можа гэта былі і не духі, а туалетная вада, але ва ўспамінах сведкаў фігураваў флакон з духамі, а не з ласьёнам ці водарнай вадою. Гісторыя хахалявання і рэўнасці не магла аздабляцца водарам таннага парфума, і яна аздобілася духамі. Пачалося з таго, што Ўлад пасярод працоўнага дня прывёў дадому каханку. Ён прывёў яе пасярод дня, бо жонка была на працы, а старэнькая маці выправілася на лецішча. Ці нехта добры падказаў жонцы пра сэкс-прыгоды Ўлада? Ці яна сама высачыла мужа-здрадніка? Гісторыя пра тое маўчыць. Але толькі Ўлад распачаў трахаць каханку (Пазней, гэтэ эпізод будзе апісана Ўладам сто разоў і ва ўсіх падрабязнасцях!), як жонка пазваніла ў дзверы. Яна збіралася дзверы адчыніць, балазе ключы меліся, але прадбачлівы Казанова-Менскі зачыніўся на засаўку. Жонка біла ў дзверы кулакамі і каленьмі, лаялася-брахала-мацюкалася на ўвесь пад’езд, а потым дастала з сумачкі духі, рзбіла флакон ад дзвярную ручку і падпаліла абіўку. Колькі там было духоў? Колькі таго пажару? Паўвядра вады хапіла, каб дрогка-сіняе полымя патушыць. Добрыя суседзі і патушылі. Яны і супакоіць абражаную, зняважаную і прыніжаную спрабавалі. Жонка не супакойвалася ніяк. Яна прасядзела, прарыдала, праскуголіла пад абпаленымі дзвярыма гадзін з адзінаццаць. Потым сышла назаўжды. Каханка таксама не вытрымала напалу вогненных страсцяў і кінула Ўлада назаўсёды. Добра, што старэнькая маці вярнулася з лецішча толькі праз тры тыдні, і ёй ніхто нічога не расказаў пра духі і пажар, бо дзверы на той час ўжо абабіліся новым скуразамяняльнікам. Дарэчы, Улад заўжды карыстаў парфум толькі выдатнай якасці.