April 16th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Андрэяў і “Ваўкі”

Вялікі горад нараджае вялікую літаратуру. Можа пра якое іншае месца можна і падыскутаваць, але Санкт-Пецербург падараваў свету найвялікшых літаратараў з напоўненымі паўночным вятрам паэмамі і аповесцямі. Адна з лепшых аповесцяў пра прэдрэвалюцыйны і паслярэвалюцыйны Петраград – “Ваўкі” Васіля Андрэява. Аповесць прысвечана ўгарнаму жыццю і жужаснай пагібелі петраградскіх зладзеяў. Сам Андрэяў – асоба легендарная. Царскімі ўладамі ён быў высланы ў Туруханскі край, дзе пазнаёміўся са Сталіным, якога тады выпраўлялі па этапу ў Краснаярск. Андрэяў падарыў Сталіну свой кажух. Перад другой сусветнай вайной Васіля Міхайлавіча Андрэява перасталі друкаваць. Ён застаўся без сродкаў. Казалі, што ён нагадаў Язэпу Сталіну пра падораны ў Сібіры кажух. Ці атрымаў пісьменнік ліст ад Язэпа? Не вядома. Адно вядома, праз некалі месяцаў пасля распачатай фашыстоўскай Германіяй вайны супраць бальшавіцкага СССР Васіль Андрэяў прапаў. Як напісаў пра тое Данііл Гранін: “Выйшаў з дому і прапаў. Больш пра яго нічога не вядома”. Быў час у СССР, калі людзі прападалі тысячамі, знікалі без знаку і следу. Страшна, калі ты здалёк бачыш добра знаёмага чалавека і збіраешся яго паклікаць, ты адкрываеш рот, а чалавек заварочвае за рог будынка. Ён проста зайшоў за рог, ты проста не паспеў выгукнуць ягонае імя, а ўжо бярэ страх і абдзімае цябе гіпербарэем. А тады выйшлі з дамоў тысячы і тысячы людзей, выйшлі і папрападалі. Сярод зніклых лічыцца і літаратар Васіль Андрэяў, які напісаў плач па зладзейскаму Піцеру і назваў яго “Ваўкі”.
07kiepka

(no subject)

Яблык і радасць

Яблык радасна-чырвоны… З’ем і ўзрадуюся! Шчокі мае паружавеюць. Не стае мне святла і цеплыні ў душы. Таму і заглядаюся на чырвона-радасны яблык…
07kiepka

(no subject)

Галоўнае з мастацтваў – бардэль

Вызначаць галоўнасці ў сУчасным мастацтве – справа заганная. Што галоўнешае жывапіс акрылам ці графіка фламастарам? Хто важнейшы могілкавы скульптар ці перадвясельны ювелір? Прафесійны вэбдызайнер ці аматар выцінанак з псіхіятрычнай клінікі? Ад такіх пытанняў робіцца гадка на душы, але паліткультурнікі іх несупынна сыплюць. Як пачалося з таго, што з усіх мастацтваў найгалоўнейшае – кіно, так і працягваецца перацягванне фінансавай коўдры з аднаго віда мастацтва на другі. Тэлевізія і толькі тэлевізія! Верашчаць глухаватыя. Радыё яшчэ не вычарпала сябе! Шэпчуць падслепаватыя. Цырк! Кажу я табе. Усё гэта суцэльны цырк. Галоўнейшае з сУчасных мастацтваў, безумоўна, алімпійскі цырк. Гімнастачка са стужкаю, скакун з шастом, плывец з моналастаю… Пералічаць іх – язык стоміцца. Галоўнае з мастацтваў – спартовы цырк. Ура! Перамога! Дзесяць-адзін на нашу карысць! Душа не радуецца. Мая душа сумуе, бо я не люблю спартовы цырк. Не люблю гумовацелых дзяўчат і каменнагаловых хлапцоў. Я не азартны. Мяне не чапляе пытанне: “Хто каго?” Вядома: у каго бабла болей той усіх купіць, прадасць і перапрадасць разам з медалямі. Цырк? Памятаеш показку… Хіба гэта цырк? У майго дзядзькі быў бардэль, вось гэта – цырк! Хіба гэта балерына? Гэта мандавошка, а не балерыны. Вось у майго дзядзькі завялася мандавошка, вось гэта – балерына. Хіба гэта клоун? Гэта хуй, а не клоун. У майго дзядзькі быў хуй, вось гэта – клоун!!! Цырк? Не! Правільна… Бардэль!