April 15th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Харэўскі і нечаканае вяртанне ў маладосць

Учора ў кнігарні “Ў”… Апошнім часам, у мяне зашмат атрымліваецца гэтага: учора ў кнігарні “Ў”. Калі і далей так пойдзе, дык замест дэмакратычнай кавярні “Акварыум” будзе ў мяне багемная кнігарня “Ў”. Зрэшты, не буду загадваць наперад, а распавяду пра ўчорашнюю прэзентацыю кнігі эсэяў Сяргея Харэўскага “Прамоўленае”. Усё было нібыта ў нашай маладосці… Кніга на стале. Выступы: Акудовіча, Анемпадыстава, Коласа, мяне і самога добраслоўнага аўтара. Адказы на пытанні былі. і публічныя прызнанні ў любові да Радзімы гучалі. Харэўскі сказаў, што яму не хапае ў жыцці пафасу, я яго падтрымаў. Акудовіч назваў Харэўскага героем нашага часу. Скончылася вечарына за барным столікам. Мяне, як у нашай маладосці, з бара забрала жонка. Забрала і цвярозага павяла дамоў.
07kiepka

ART-HLOBUS

93.75 КБ

Адам Глобус "Акадэмічны кубізм з бутэлькамі, этыкеткамі, слоікамі і палітраю"
1980 год. Палатно, алей, этыкеткі 80х100 см. Палатно не захавалася.
07kiepka

(no subject)

Рэчы з сумкі, што вісіць на плячы

Тонкі зборнік з класічнымі вершамі,
наяўныя грошы на кубак кавы
(раней – на чарку гарэлкі і пачак цыгарэт),
нататнік для запісаў і замалёвак,
гелевая асадка з чорным колерам,
тэлефон для размовы з сябрам і любімай жанчынай,
футарал з акулярамі для чытання
(цёмныя акуляры я, зазвычай, нашу на носе),
пашпарт, пасведчанне журналіста,
таблетка аналгіну, жавальныя гумкі,
радыёкартка на метро,
нейкая неабавязковая драбяза
накшталт паперак з працоўным планамі…