April 14th, 2010

07kiepka

(no subject)

Ван Гог і Радаўніца

У кавярні “Акварыум” на Радаўніцу шмат пілося гарэлкі. Але, як заўсёды, пілі ня ўсе. Змрочны Пятраеў не піў і скардзіўся на журбу, якая ахапіла яго на Кальварыйскіх могілка: “Маці звазіў на бацькаву магілу. Захацела. Прапаноўваў другі дзень. Не! Трэба ў гэты. Паехалі. Паўмёртвыя людзі сноўдаюць сярод смецця. Тое смецця парассыпана над мёртвымі, пазакопванымі ў зямлю. Журба! А яшчэ ў тэлевізары пачуў нібыта апошнія словы Ван Гога былі такімі: “Маркота будзе доўжыцца вечна!” Нешта мне ня верыцца, што ён так сказаў. Ты верыш?” – “Не! Думаю, што ў Ван Гога былі іншыя словы перад смерцю… Нешта накшталт такога: “Брат, набі мне люльку тытунём!” Рукі ў яго аслаблі, ён вырашыў апошні раз пакурыць, ён папрасіў у брата дапамогі, як заўжды прасіў…” Пятраеў пагадзіўся, што Вінцэнт Ван Гог сказаў перад сконам простыя словы пра простыя рэчы. Дома я пераправерыў інфармацыю пра апошнія словы Вінцэнта Ван Гога. Знайшоў сказ: “Туга ўсё адно ня пройдзе ніколі!” Яго сказаў Ван Гог брату за дзень да смерці, сказаў, калі брат пачаў запэўніваць свайго Вінцэнта, што яго абавязкова вылекуюць. Памёр Ван Гог, як сцвярджалі сведкі, без скаргаў, без стогнаў, моўчкі.
07kiepka

(no subject)

z Сініцы і заяц

Сонца зыркае, красавіцкае і ўсё яшчэ прахалоднае. Сініцы скачуць па падваконню і выпрошваюць сланечнікавых семак. Пташкі ўжо не галодныя, яны просяць семкі па-звычцы. Я, зноў-жа па-завядзёнцы, сыплю чорныя семкі на бляшанае блакітна-нябеснае падваконне. Сініцы бяруць па семцы і ўладкоўваюцца на галіны вулічнай акуратна паабразанай ліпы. Гляджу на вялікую ліпу і згадваю пасаджаныя жонкаю ў мінулым кастрычніку тоненькія дрэўцы чарэшні. Зімою іх моцна пааб’ядаў і скалечыў заяц. Камель быў абгорнуты яловымі лапкамі і мешкавінай, таму заяц, дачакаўшыся вялікага снегу, пабгрызаў галінкі. Чарэшань шкада, як шкада і жончынай працы. Але сябе я ўяўляю менавіта зайцам, які лютаўскай марознай ноччу прабіраецца па высокіх сумётах у вёску Сёмкава, на вуліцу Бэзавая і вячэрае салодкімі галінкамі.
07kiepka

(no subject)

Пайду зараз набываць квіткі на самалёт7
Калі набуду, перапошчу фрагмент абвесткі, што тычыцца мяне асабіста.

РУССКИЙ ПЕН-ЦЕНТР
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ АКАДЕМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК
КУЛЬТУРНЫЙ ЦЕНТР «БУЛГАКОВСКИЙ ДОМ»
ЛИТЕРАТУРНЫЙ САЛОН «КЛАССИКИ XXI ВЕКА»
ЖУРНАЛ «СОВРЕМЕННАЯ ПОЭЗИЯ»
под патронатом объединения белорусов мира “Бацькаўшчына”

ПРОВОДЯТ
МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ "ДНИ БЕЛОРУССКОГО СЛОВА"

При участии писателей, переводчиков, философов и культурологов из стран СНГ

Куратор фестиваля – Светлана Бунина


ПРОГРАММА ФЕСТИВАЛЯ:

Среда, 21 апреля

16.00 – круглый стол «Русская и белорусская литературы: актуальные проблемы взаимодействия»

Виктор Жибуль (Беларусь). Белорусский авангард. Судьба расстрелянного возрождения.

Ирина Скоропанова (Беларусь). Жанровое и стилевое пространство новейшей литературы.

Вячеслав Куприянов (Россия). Переводы с белорусского: подводим итоги десятилетия.

В круглом столе участвуют: гости из Беларуси, а также главный редактор журнала «Новый мир» Андрей Василевский, главный редактор журнала «Современная поэзия» Андрей Новиков, редактор журнала «Дружба народов» Галина Климова, редактор журнала «Новая юность» Вадим Муратханов, редактор журнала «Новый мир» Павел Крючков, поэт и переводчик Любовь Турбина, преподаватели и аспиранты ГАУГН.

Заседание ведут Светлана Бунина и Данила Давыдов.

ГАУНГ, факультет культурологии, ауд. 125.

19.00 – ЛИРИКА BY: творческий вечер поэта и прозаика Адама Глобуса. В вечере участвуют: Данила Давыдов, Александр Еременко, Дмитрий Мизгулин, Вячеслав Куприянов, Наталья Полякова, Светлана Бунина.

Культурный центр «Булгаковский дом».

Четверг, 22 апреля

16.00 – открытая лекция философа Валентина Акудовича «Белорусская культура – свободное пространство».

ГАУГН, факультет культурологии, ауд. 125.

19.00 – вечер белорусской поэзии и прозы: Вольга Гапеева, Змитер Вишнев, Вера Бурлак, Виктор Жибуль, Альгерд Бахаревич, Аксана Спрынчан при участии поэтов и переводчиков из России. Вадим Муратханов представляет антологию журнала «Новая юность – 2009» с подборкой белорусской поэзии и прозы. Специальный гость вечера – поэт Олег Коцарев (Украина).