April 13th, 2010

07kiepka

(no subject)

Непрачытаныя бібліятэкі

У мяне шмат кніжак, сярод іх многа недачытаных і непрачытаных зусім. Мая бібліятэка большая за мяне, яна большая за маё жыццё. У мяне не хопіць часу прачытаць усе набытыя і расстаўленыя на паліцах кнігі. Нейкі час, змрочнае адкрыццё мяне бянтэжыла і непакола, цяпер я змірыўся з просценькай думкаю, што ўсю сваю бібліятэку не прачытаю, як не прачытаў свой кнігазбор мой нябожчык тата.
07kiepka

(no subject)

На месцы дзе стаяў вінзавод

Насупраць Кальварыйскіх могілак, дзе некалі стаяў вінзавод, узняліся шаснаццаціпавярховыя вежы. На адной з іх вялізарнымі лічбамі напісаны тэлефонны нумар, па які можна дамаўляцца пра набыццё кватэр у тых дамах-вежах. Я не збіраюся зноўку засяляцца ў кватэру паблізу ад могілак, але тэлефонны нумар чамусці запісаў. Для каго? Для сябе іншага? Можа прыдасца…