April 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

Іншае месца

Ёсць мясціны ў старым горадзе, дзе мужчына сустракаў самога сябе ў выглядзе хлопчыка. У тыя мясціны ён прыходзіў яшчэ па некалькі разоў пасля неверагоднай сустрэчы, але цуд не паўтараўся. Калі зусім гублялася надзея сустрэцца з сабою-хлопчыкам, мужчына зноў сустракаўся з ім, але выпадкова і ў іншым месцы.
07kiepka

(no subject)

Вера і самалёт

Ты лётаеш самалётам толькі таму, што верыш – твой не ўпадзе, а калі і ўпадзе, дык і не разаб’ецца.
07kiepka

(no subject)

Шкло і аблокі

Люблю спыніцца і, запракінуўшы галаву, глядзець на будынкі абшытыя шклом, у якім адлюстроўваюцца хуткаплынныя аблокі…
07kiepka

(no subject)

z Гематаген з курагою і весніцы

Замест шакаладных батончыкаў і цукерак я, часам, ем гематаген. Сягоння ўзяў сабе ў аптэчнай крамцы гематаген з курагою. На падыходзе да могілак мне моцна захацелася закурыць. Раней я, звычайна, курыў непадалёк ад татавай магілы. Пастаю, пакуру, і нібыта крыху лягчэй робіцца. Цяпер не пакурыш, бо кінуў, таму вырашыў з’есці гематаген. Есці на могілках я ніколі не любіў і ніколі не разумеў тых, хто сярод крыжоў выпівае і закусвае. Стаў я каля металічных весніц і ем. Тут нейкі малады мужчына ў чорных акулярах, заходзячы на могілкі, павітаўся са мною. Мне зрабілася прыкра і няўтульна, гематаген стаў нясмачны – засалодкі. Пасля наведвання могілак мне разбалелася галава, а ўсе навокал кажуць пра цудоўна-сонечны дзень.