April 8th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010-1974. Прышвін, Лось, Барселона і антывегетарыянства

Калі мой таварыш – Алесь Лось – абвясціў навіну, што ён становіцца вегетарыянцам і ня будзе больш есці мёртвых жывёлаў і трупы пташак, я яму не паверыў. Лось без мяса пратрымаўся з месяц. Яму было сорамна вяртацца да звычайных беларускіх страў, мне было няёмка назіраць за гэтым сарамлівым вяртаннем. Карацей, маё першае назіранне за вегетарыянцам стала малапрыемным успамінам. Такім жа непрыемным зрабілася і маё наведванне вегетарыянскай сталоўкі ў Барселоне. Нібыта ўсё выглядала прыстойна, нават смачнымі былі катлеты з морквы, нават вельмі бюджэтным па кошце атрымаўся абед, і разам з гэтым нешта малапрыемнае вісела ў сонечным паветры той сталоўкі. Толькі на выхадзе я зразумеў, што мой тонкаарганізаваны нос улавіў смурод ванітаў. Некага вывернула на выхадзе са сталоўкі, лужыну на ганку прыбралі і зацёрлі, але смурод яшчэ не выветрыўся. Так складалася, што сам я ніколі не хацеў стаць вегетарыянцам, а тых вегетарыянцаў, каго асабіста ведаў і бачыў не былі шчаслівымі людзьмі. Таму, прачытаўшы ў кнізе Міхаіла Прышвіна “Вочы зямлі” такія словы: “…чыстыя істоты ў прыродзе толькі расліны, і найбольш нячыстыя – вегетарыянцы, якія жаруць самае чыстае”, я парадаваўся, што знайшоў паплечніка ў сваіх антывегетарыянскіх настроях.
07kiepka

(no subject)

2010-2000. Сыс, слава і слова

Сустрэўся я з філолагам, мянушка Мяса, каб пагаварыць пра кнігі, паэзію і аўтарскія правы. Ён папрасіў, я прыйшоў, мы зайшлі ў прывакзальны буфет. Я замовіў два эспрэса. Мяса падарыў мне дзве самвыдатаўскія брашуркі з уласнымі вершамі па-беларуску і па-расейску. Яму здавалася, што я магу прадаць у Маскве аўтарскія правы на ягоныя ”Маленькие поэмы”. Ён памыліўся, я пра тое сказаў адразу. А яшчэ я прапанаваў, каб Мяса напісаў тры старонкі ўспамінаў пра нашага паэта Сыса, з якім ён шмат піў. “Не магу пісаць пра Сыса!” – “Чаму?” – “Слова даў, што ўспаінаў пісаць пра яго не буду!” – “Слова?” – “Слова! Мы сядзелі і пілі. Сыс высмаркаўся. Сапля ўпала мне на калена. Сядзім і маўчым. Доўга. Потым, Сыс кажа… Чаму ты, Мяса, не даў мне ў морду, за саплю? Кажу… Заябала мне з табою піздзіцца з-за хуйні! Сыс кажа… Не-е-е, Мяса, ты мяне любіш! Памру, і ты, каб прымазацца да маёй паэтычнай славы, пачнеш пісаць пра мяне ўспаміны! Кажу… Не буду я пра цябе, Сыс, успаміны пісаць. Даю слова!”