April 7th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Пра раўнавагу

Дасягнуць раўнавагі ў сваёй душы амаль не магчыма. На нейкае імгнненне такая раўнавага можа з’явіцца, але яна настолькі жыццядайная і смертаносная адначасова, што з’яўляецца і знікае ў адно і тое ж імгненне. Каб не загінуць і жыць далей, ты сам выводзіш душу з раўнавагі. Цябе пачынае расхістваць паміж дабром і злом, паміж цемраддзю і святлом, паміж мінулым і будучым, ты жывеш і зноўку імкнешся да раўнавагі ў душы.