April 6th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Саламаха, пташкі і рыбкі

Прыснілася, што займаюся сэксам з жонкай, таму прачнуўшыся я ўвасобіў сон у рэальнасць, а праз гэта зрушыў графік ранішняга жыцця. У парку я апынуўся значна пазней, чым звычайна, а, ідучы з парку, сустрэў Саламаху, які шпарка кіраваўся на сваё дзяржаўнае радыё. “Ты бегаеш у парку. Ты займаешся спортам. Шчаслівы чалавек…” – “Сапраўды, я шчаслівы чалавек і раніцай у парку слухаю галасы пташак”. Саламаха пашыбаваў на службу. А я падумаў: на радыё павінны працаваць людзі падобныя да пеўчых пташах, а на тэлевізіі – людзі падобныя да акварыумных рыбак, такія крыху лупаценькія людзі і з пластычнымі паўпразрыстымі хвастамі.
07kiepka

(no subject)

2010. Павел і комікс

Атрымаў я ліст з Польшчы за подпісам Paweł Timofiejuk. Мне прапанавалі ўзяць удзел у стварэнні вялікага комікса прысвечанага шасцісотгоддзю Грунвальдскай бітвы. У праект запрошаны мастакі і пісьменнікі з Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Усе ўдзельнікі складаюцца ў пары - паляк+замежнік. Ганарар кожнага творцы 3000 PLN. Мне давялося адмовіцца, бо час працы над коміксам супадае з маім выступам у Маскве. Паміж Масквой і Варшавай гэтым разам я выбраў Маскву.

P. S.
Цікава, каго з Беларусі запросяць рабіць комікс замест мяне. Мо Валодзю Арлова, што лагічна? А мо Ігара Бабкова, што вельмі сваечасова? Цікава...

P. P. S.
Мо ў каго ёсць іншыя прапановы?