April 4th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010-1980. Іван і яйцо

За велікодным сталом сягоння маці згадала апетыт і нестрыманасць нашага былога суседа Івана. Ягоная жонка казала так: “Яму, Івану майму, трэба не толькі зварыць яйцо, а трэба зварыць і адразу ж аблупіць. Не аблуплю не абяру, Іван пачне лупіць сам, не вытрымае, занервуецца і з’есць яйцо разам са шкарлупінай!”