April 1st, 2010

07kiepka

(no subject)

Ноч і раніца

Спаў кепска. Пот цёк з мяне цурком. Раніцай было цяжка, але я ўстаў у заўсёдны час, пагаліўся, прыняў душ, выпіў кавы і памераў тэмпературу. А палове на дзевятую ў мяне было 36,6. Гэта мяне моцна ўзрадавала, але хвароба, відавочна, яшчэ не прайшла.
07kiepka

(no subject)

Шэры генерал і праўда

Шэры генерал загадаў прывесці салдата, які распавядаў саслужыўцам: нібыта ён быў у пекле падземным і ў раі нябесным. Загад выканаўся, салдат паўстаў прад шэрымі вачыма генерала: “Сынок, ты наведаў пекла? Як там, пад зямлёю?” – “Горача, таварыш генерал! Чэрці грэшных людзей на агні падсмажваюць”. – “Кажуць: ты ўцёк з пекла і трапіў у рай нябесны. Ці праўда гэта?” – “Праўда, таварыш генерал. Я скраў у д’ябла ключ ад пекла і ўцёк. Гэтым жа ключом я адчыніў і райскую браму. Ключ, вы не паверыце, універсальны, адчыняе любыя замкі. Д’ябал – выдатны майстра”. – “Сынок, хлопцы кажуць: ты сядзеў за адным сталом з Хрыстом, піў ягонае віно і еў ягоны хлеб. Яшчэ кажуць: нібыта, ты ўкраў у Хрыста цыбуліну. Няўжо ты краў не толькі ў пекле падземным, але і ў раі нябесным?” – “Так, таварыш генерал, моцна есці захацелася, агаладаў я ў вандроўках пад зямлёю і на небе, таму і скраў у Хрыста горкую цыбуліну, скраў і з’еў яе з хлебам ды глытком віна”. – “Малайчына, сынок, ты правільна зрабіў, расказаўшы праўду свайму генералу. Ты маладзец, сынок, але ты – нягодны салдат. Ты – злодзей невыпраўляльны, і табе няма месца ў нашым войску!” – Шэры генерал прыстрэліў злодзея і загадаў прыбраць труп.