March 31st, 2010

07kiepka

(no subject)

Здарэнне ў кавярні

Смерць зайшла ў кавярню,
села на лепшае месца,
каля квадратнага вітрыннага вакна…
“Што будзеце замаўляць?” –
пяшчотна пацікавілася шырокатварая
афіцыянтка з чорным сподам
у ласкавых і ветлівых руках.
“Паклічце мне лысага мужчыну,
які, гледзячы ў акварыум, п’е каньяк.
Скажыце, што ягоны час сканчаецца,
і яму варта перагаварыць са мной
пра хуткаплыннасць…”
Афіцыянтка нахілілася да кліента
і ўбачыла, што ён мёртвы,
а каньяк выпіты да апошняй кроплі…
07kiepka

(no subject)

Красавік і кашаль

Раніцай памераў тэмпературу яна была занізкай 36,3, я прыняў таблетку “арпідола”, другую, першую я прыняў учора ўвечары, бо пракашляў тры дні. Удзень мне зрабілася зусім кепска, мяне пачала біць дрыготка, з’явілася слабкасць і нос пацёк. Супраць насмарку я ўдыхнуў “ксімелін”. А пятай быў дома, ледзь жывы, паеў рысавай кашы і лёг спаць. Прачнуўся а сёмай вечара, памераў тэмпературу – 38,4. Гляджу тэлевізар, на іншае я не здатны. Зараз Палова на адзінццатую і ў мяне 38. Заўтра першага красавіка – традыцыйны дзень падманшчыкаў, хлусаў і весялуноў, таму я вырашыў напісаць пра сваю хваробу сягоння.