March 30th, 2010

07kiepka

(no subject)

Вупыры і веры

Вупыр беларускі адрозніваецца ад вупыра расейскага сваёй непераборлівасцю, бо кроў каталіцкая яму такая ж смачная, як і кроў праваслаўная. Расейскаму вупыру кроў праваслаўная самая смачная.
07kiepka

(no subject)

Нос у цырульні

У мяне цудоўны нос. Ён выдатны не толькі формаю, якую я моцна пашкодзіў, калі разваліў пераноссе, бразнуўшыся тварам аб цэментовую броўку. Мой нос вылучны сваімі здольнасцямі чуць найтанчэйшыя водары і найінтымнейшыя пахі. Але ж разам з пахамі нос чуе смурод. Сягоння ён учуў, што цырульніца, яка мяне стрыжэ, учора моцна гульнула і добра выпіла. Яна так выпіла-закусіла, што сягоння ў яе панос! Цырульніца апрацавала рукі спіртам, яна ўвесь час з ласьёнамі ды адыкалонамі, з гелямі ды мылам, але мой драпежны ворган безпамылкова ўчуў праўду лайнадольнага жыцця. Раней, у такіх выпадках я мог закурыць і тытунём крыху супакоіць нос. Цяпер, я часцяком пакутую ў смуродлівым свеце.