March 29th, 2010

07kiepka

(no subject)

Эксперты і спадкаемнасць

У сям’і экспертаў па жывапісу мадэрністаў нарадзілася дзіця – хлопчык, будучы эксперт па постмадэрністычнаму мастацтву.
07kiepka

(no subject)

z 1990. Кастусь і кнігі

“Кастусь, чаму ў кватэры так брудна, пыльна і не прыбрана?” – “Я магу зрабіць парадак толькі ў сваіх рукапісах, творах і кнігах”. Ён так адказаў, але і ў ягоных кнігах было пыльна і няўтульна, як на чужыне.
07kiepka

Залатая літара 2009

77.18 КБ

Заходзіў Андрэй Федарэнка і атрымаў прэмію
"Залатая літара 2009" за кнігу прозы "Нічые".
Цяпер можна пачынаць займацца "Залатой літарай 2010",
але папярэдне варта яшчэ згадаць:
Валодзя Арлоў за сваю кнігу вершаў “Паром праз Ла-Манш”
атрымаў прэмію ў Польшчы, а ў свой час кніга мела "Залатую літару 2006".

Фота на доўгую памяць нам зрабіў МІраслаў Адамчык.