March 25th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 1994. Рыгор і камод

У шэрыя часы вялікіх чорных наяўных капіталаў Рыгор зарабіў жменьку даляраў і набыў бліскучы камод. Ён паставіў драўляна-жоўты камод ў паўпустой кватэры і заперажываў: “Яны прыйдуць і спытаюць… Адкуль ў мяне камод? Што я скажу? Купіў? Яны спытаюць… Дзе грошы ўзяў? Што скажу? Я ж не магу сказаць, што напісаў кінараман “Пятніца-13” і за яго атрымаў жменьку даляраў, а за іх купіў камод. Што сказаць? Не ведаю… Яны прыйдуць і забяруць камод!” Жыць з камодам Рыгор не змог, прадаў яго за паўжменькі даляраў, якія ціхенька прапіліся.
07kiepka

(no subject)

Куніка і Менік

Менік закахаўся ў Куніку з першага погляду. Пабачыў, знямеў і загарэўся. Жаночае сэрца адчула цяпло мужчынскага кахання і адказала ўзаемнасцю. Здавалася б… Не! Куніка не сказала Меніку пра сваё глыбокае пачуццё. Менік гэтаксама ні гукам, ні жэстам, ні словам не выдаў сваю страсць. Куніка з Менікам пражылі два доўгіх паралельных жыцці. Менік з Кунікай пазбягалі сустрэч, а калі і сутыкаліся выпадкам дык размаўлялі знарочыста халодна. Так і памерлі яны, не прызнаўшыся ў каханні. А сустрэўшыся ў новым свеце, Менік не пазнаў Куніку, і яна не пазнала яго.