March 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Чалавек з кайлом

Сімвал сучаснага Санкт-Пецербурга – чалавек з кайлом. Жалезным ломам гэты чалавек сячэ, ломіць, крышыць лёд. Ён збівае той тоўсты лёд з ходнікаў і дахаў. Разам з лёдам кайло разбівае асфальт ходнікаў і дарог, прабівае і дзіравіць бляху на дахах, крышыць і нявечыць цэглу ды тынк карнізаў, сценаў, фундаментаў. Чалавек з кайлом гучна працуе, ён б’е кайлом лёд, разам з лёдам пад ударамі кайла крышыцца, друзуецца і руйнуецца вялікі горад. Раней у Піцера меліся іншыя чалавекападобныя сімвалы: быў і цар на караблі, быў імператар на кані, быў і правадыр на бранявічку, быў чалавек з ружжом, быў нават кілер з пісталетам. Цяпер, паўднёвы чалавек з цяжкім кайлом зрабіўся сімвалам паўночнай расейскай сталіцы. Гэты чалавек прыехаў у белыя ночы і з-пад белага сонца Таджыкістана-Афганістана. Ён – таджык чарнавокі, цёмнаскура, чорна-сіня-валосы з ружовымі пазногцямі. Таджык з кайлом – сімвал сучаснага ледзянога горада на Няве.