March 21st, 2010

07kiepka

(no subject)

z Вяртанне да будзільніка

Зсумаваўся па будзільніку. Апошнім часам, не бяру ў вандроўкі будзільнік, бо карыстаюся тым, што ў сотавіку. А той, які дзесяць гадоў стаіць на прыложкавай тумбачцы, цяпер, калі я выпраўляюся ў падарожжа, застаецца стаяць і чакаць. Стаіць, маўчыць, чакае… Учора я прыляцеў з Санкт-Пецербурга ў Менск праз Маскву, бо не было прамога рэйсу на Менск. Стаміўся. Адразу лёг спаць. Прачнуўся рана. Пайшоў у лазенку апаласнуць твар і чую: ціўкае мой будзільнік, жыццярадасна так паціўквае. Я – дома! Трэба прызнацца, што я моцна сумаваў па будзільніку, а раней падавалася – не вельмі яго і люблю.