March 17th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 1998. Шалевіч і белы пінжак

Кожны зарабляе на хлеб па-рознаму. Алесь Шалевіч афармляў, друкаваў і прадаваў кнігі. Быў чытацкі бум, былі незлічоныя наклады, былі казачныя прыбыткі. З тых прыбыткаў і набыў сабе Шалевіч белы пінжак, белыя нагавіцы і белыя пантофлі. Не мужчына, не працаўнік, а тэлевядучы проста. У белым пінжаку паехаў Алесь з Менску ў Маскву, да саіх кампаньёнаў. Тыя паглядзелі на даражэзны пінжак і сказалі: мы тут гібеем на працы, у нас тутака ні выходных ні праходных, а гэты мудак у белым пінжаку флануе-шпацыруе, а пайшоў ён нафіг, разам з белымі пінжакамі, нагавіцамі і пантофлямі. Масквічы апусцілі Алеся Шалевіча, выкінулі яго з вялікай кнігагандлёвай тусоўкі. І за што? За нейкі там белы пінжак! Алесь спіўся. Алеся нават шкада, але ж кожны павінен сам здагацца калі і куды надзяваць белы пінжак.