March 15th, 2010

07kiepka

(no subject)

2009. Леся і сэксрэвалюцыя

Калі ў цябе рэпутацыя сэксрэвалюцыянера, і ты, як я, не на словах а на самой справе зрабіў дэфларацыю белацелай белкультуры, тады ты мусіш усё астатняе жыццё размаўляць пра сэкс у самых неверагодных абставінах. У самалёце, што ляцеў з Масквы ў Менск, каштанававокая Леся прапанавала мне сэкс. Каб гэта быў самы просты акт паміж мною і Лесяю, я б, хутчэй за ўсё, пагадзіўся на аднаразовы, хуткі і гарачы перапіхон. Але ж Леся прапанавала групавуху, бо яе муж захацеў сэкс ў чатырох з абавязковым абменам партнёрак. У якасці парнёркі Леся прапанавала ўзяць маю дарагую і любімую жонку. Яны з мужам усё спланавалі, прадумалі і прадугледзілі! Во як! За мяне, і нават за маю любімую і дарагую жонку, вырашылі пытанне з групавым сэксам. Чаму я адмовіўся? Адчуў на жывёльным узроўні, а з сэксам інакш і нельга, адчуў, што сэкс для Лесі не галоўнае ў гэтай размове і ў гэтай прапанове. Зразумеў, што за адной непрыстойнай прапановай прагучыць наступная. Я падзякаваў Лесі за ўвагу да сябе і адмовіўся.
07kiepka

Дакумент 23.01.1984

96.54 КБ

Мне шанцавала, бо мне дапамагалі выдатныя паэты.
Шмат пра каго я не паспеў напісаць добрыя словы.
А трэба... Абавязкова трэба напісаць пра Яўгена Іванавіча,
які лічыў мяне сваім другам...

Collapse )
07kiepka

(no subject)

z 2010. Ніцшэ і галалёд

Ніцшэ – паэт. Хто не ведае ягоную метафару пра штуршок? Усе ведаюць, што трэба штурхануць таго, хто падае, як гаварыў Ніцшэ. Казаць лёгка, а штурхануць цяжка. Надоечы, я ішоў праз пазасыпаны дробным снегам двор і пабачыў на ганку, пад суседскім пад’ездам, старую жанчыну ў ружовым пухавіку. Старая ляжала на лёдзе. Я паспрабаваў прайсці міма, ды не атрымалася, бо старая закрычала на ўвесь двор: “Малады чалавек!” Для большасці людзей я не “малады чалавек”, але для старой бабулькі ўсё яшчэ малады. Давялося спыняцца. Тут і прыгадалася пазія Ніцшэ пра штуршок! “Малады чалавек, мой муж не можа мяне падняць! Дапамажыце яму!” Стары дзед зрабіў яшчэ адну, апошнюю, спробу падняць з зямлі жонку і не змог. Ён не здолеў падняць сваю старую, і вочы ягоныя наліліся слязмі. “Так!” – сказаў я, і падумаў, што Ніцшэ ў дадзеным выпадку не стаў бы штурхаць старых. Ён бы сказаў: “Так… Спакойна! Зараз усё акуратна зробім!” Я узяў старую падпахі і падняў. Бог ты мой, яна была такая лёгкая, нібыта ў ружовым пухавіку не было чалавека. Я падняў старую жанчыну і паставіў каля пад’ездных дзвярэй, Яна абедзьвума рукамі ўчапілася ў дзвярную ручку. “Цяпер, мы самі!” – сказаў мне стары з бліскуча-чырвонымі вачыма. “Здаецца, я зламала руку! Так ударылася аб ганак, што зламала руку!” – “Можа выклікаць “хуткую”?” – прапанаваў я. Напэўна, Ніцшэ не прапаноўваў бы выклікаць машыну “хуткай дапамогі”, а я ўсё ж даў слабіну і прапанаваў. “Мы самі! Мы падымемся дамоў і пазвонім у бальніцу!” – стары дзед глядзеў на мяне злосна. Можа мне толькі падалося, што ён глядзеў злосна. Не стаў я настойваць з выклікам “хутка” і пайшоў да свайго пад’езда. Я ішоў па коўзкім лёдзе і думаў, што ніколі не любіў паэта Ніцшэ і час, у якім ягоным сучаснікам давялося падаць.