March 14th, 2010

07kiepka

(no subject)

2009. Кастусь і сталіца

Кастусь гадоў з трыццаць прахадзіў па нашай сталіцы з невялічкім томікам Басё ў кішэні…
07kiepka

(no subject)

z Шчасце і сінія тапкі

Бывае, што мне шанцуе. Заслужыў я тое шанцаванне, ці, як наш народ кажа: “Дурню шанцуе заўжды!”, адразу і не вызначыш. Зрэшты, якая, блін, розніца… Сваё шанцаванне я вызначаю тапкамі. Ёсць у мяне простыя тапкі adidas, звычайна-сінія, сорак трэцяга памеру. Імі я і вызначаю наяўнасць свайго персанальнага шчасця ў вялікіх гарадах. Калі я магу выйсці на галоўную вуліцу горада ў гэтых банальна-сініх тапках, значыць мне пашанцавала, мне пакаціла, мне прэ! Зазвычай, я ў гэтых самых тапках разгульваю ў мастакоўскім атэлье. А як якое падарожжа, яны выпраўляюцца ў вандроўку разам з гаспадаром, бо не люблю я хадзіць па гатэльным нумары ў шкарпэтках, а басанож зусім не хаджу, бо берагу скуру на ступаках. Таму па гатэлях у пластыкава-сініх тапках і разгульваю. Пахаджу па гатэлю, пагуляю і на вуліцу выйду. Народ увесь такі ўрачысты, народ такі парадны і радасны, народ на абцасах, а я шчаслівы і ў сініх тапках. Швейцар глядзіць на мяне і маўчыць. Швейцар у форменных бліскучых чорных чаравічках, а я ў тапках. І не сорамна мне! Я ў гэтых тапках стаяў на пляцы Каталанія ў Барселоне, бо мне моцна пашанцавала. Стаяў у Вільні на праспекце Гедыміна, бо мне крыху падфарціла. Стаяў у Менску на Незалежнасці, бо я, блін-блін-блін, незалежны паэт. А цяпер я спакаваў свае любіма-сінія тапкі, бо збіраюся пастаяць у іх на Неўскім. І пастаю, бо мне зусім мала трэба для поўнага шчасця. Абуў сінія тапкі і...