March 13th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010. Бартосік, кілеры і Клецк

Танны артыст не сыграе дарагога кілера! Такое адкрыццё я зрабіў, гледзячы на аматара аўтарскай песні – Зміцера Бартосіка. Я можа і не зрабіў бы ніякага адкрыцця, каб Бартос не сказаў: “Праўда, што я ў сваім чорным капелюшы і чорным плашчы падобны да Лаўрэнція Палыча Берыі?” Я вельмі добра стаўлюся да Бартосіка і ягоных артыстычных здольнасцяў, але вымушаны быў не пагадзіцца. “Усе кажуць, што ў такім прыкідзе можна было б у пяцідзесятыя гады махаць народу ручкаю з маўзалея Леніна!” – “Цябе падманваюць, Зміцер! Злыя людзі цябе дураць, бо танны актор не можа сыграць такога кілера, як Берыя! У сваім чорным плашчы і чорным капелюшы ты падобны на спецслужбіста з Клецка!” – “Чаму з Клецка?” – “Таму, што ў Маскве Сталін памёр, у Маскве Берыю растралялі кілеры новага пакалення, а ў Клецку ўсё яшчэ ціха. У клецкага спецслужбіста адзін капялюш і адзін плашч, і ён ходзіць у іх, бо ён яшчэ не ведае спецадзежу сваіх новых куміраў, новых Палычаў, бо Клецк ёсць Клецк!”
07kiepka

(no subject)

Бог і чалавек

Чалавек стварыў сабе Бога. Верыць у веліч Бога, якога стварыў чалавек, атрымлівалася кепска. Тады чалавек прыдумаў сабе такога Бога, які стварыў чалавека. Верыць у веліч Бога, які стварыў чалавека, атрымліваецца ў чалавека значна лепей, чым верыць у Бога, якога стварыў чалавек. Але найлепшым чынам у чалавека ўсё яшчэ атрымліваецца нявер’е ў Бога.