March 12th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Тытунь і рыба

На вуліцы пабачыў, ак адзін мужчына трымае другога за верхні гузік на куртцы і кажа ў блізкі твар: “Курэц рыбы не зловіць! Ты паслухай мяне ўважліва, паслухай і запомні, што я табе кажу… Той, хто паліць тытунь, добрай рыбы не зловіць!!!” Усю сваю рыбу я злавіў у далёкім дзяцінстве і далёкім юнацтве, у тыя часы, калі я не курыў цыгарэты. Цяпер я зноўку не палю, але вяртацца ў рыбалоўства не буду. Я не стану набываць сабе вуды ды спінінгі, але пагаджуся з тым, што курэц не зловіць у вялікай рацэ вялікую рыбу.
07kiepka

(no subject)

z 2010-1967. Аляксей і кавун

З суседзямі я стараюся не сварыцца, бо няўтульна жыць, калі ты пасвараны з тымі, хто штодня праходзіць побач. З суседзямі я суісную, сябраваць з імі я не сябрую. Кватэр я памяняў шмат, а таму і суседзяў назбіралася многа. Днямі, мама распавядала, што неяк бачыла нашага даўняга суседа Аляксея. Ён не дабачваў на адно вока, ён наогул кепска бачыў, але пазнаў маму па голасе. А потым маме сказалі, што Аляксей памёр. Побач з Аляксеям мы пражылі пяць гадоў. Ён працаваў мастаком, ездзіў на Азоўскае мора лавіць рыбу і аднаго разу частаваў мяне кавуном. Аляксей купіў вялізны кавун, які варта было з’есці за адзін дзень. Аляксей паклікаў мяне. Кавун той быў незабыўна-ружовы, цукровы і сонечна-святочны.
07kiepka

(no subject)

Сівагаловы гульнятэхнік і слова

У старога гульнятэхніка ўстаў чэлес. Нічога кепскага ў тым, што ягоны ворган яшчэ змог напяцца, не было. Кепскасць утойвалася ў часе, калі паўстаў хуй. Чэлес гульнятэхніка ўзбудзіўся падчас гульні. Сівагаловы тэхнік вёў тэлегульню на дзяржаўным канале, а ягоны чэлес узяў ды ўстаў. Каб запісвалася якая муйня, кшталту нямецкай аматарскай порназабаўкі, усё было б на сваім месцы. Але ж сівагаловік вёў гульню на дзяржаўным канале. Стары, сівагаловы, сівабароды дурыла праводзіў мовазнаўчую гульню з падлеткамі, і так ён захапіўся, так затрымцеў, так заперажываў, што не заўважыў, як перад камерамі пачаў пагладжваць абедзьвума рукамі ўласны напяты хуй. Добра, што рэжысёр сваечасова заўважыў незапланаваную напружанасць і наказаў аператарам прыбраць паскудства з экранаў. Аператары загад выканалі. Усе былі ўпэўнены, што напяты гуй на шырокі экран не патрапіў. А ён, гад, патрапіў! Народ пабачыў напяты чэлес на дзяржаўным канале і абурыўся. Народ абурыўся, і сівавусага гульнятэхніка прагналі з дзяржаўнай службы. Цяпер, гэты тэхнік на ўсіх скрыжаваннях кажа, што пацярпеў за палітыку і за свабоду… слова!