March 11th, 2010

07kiepka

(no subject)

2010-1989. Стрэсавіч і Пікаса

Стрэсавіч гэта – Стрэсавіч. Вядома, у Стрэсавіча ёсць імя і прозвішча, але я іх не ведаю. Калі ты ведаеш, можаш сказаць. Толькі, што гэта зменіць? Нічагуткі. Стрэсавіч застанецца Стрэсавічам, чалавекам, які здзейсніў у жыцці адзін подзьвіг. Можа ты ведаеш некалькі ягоных значных учынкаў, але мне вядомы адзін. Стрэсавіч залез на дах і павесіў на вежу піваварні бел-чырвона-белы сцяг. З вуліцы Багдановіча дыктавы сцяг глядзеўся выдатна, ну і з вуліцы Кісялёва таксама добра глядзеўся. Стрэсавіч сказаў, што калі прыбіваў бел-чырвона-белую дыкту да вежы, дык атрымаў стрэс. Так ён і стаў героям і Стрэсавічам уадначассе. Сцяг правісеў на вежы гадоў з пятнаццаць. А Стрэсавіч? Што Стрэсавіч? Піў! Гандляваў на Камароўцы порнакасетамі. Піў! Ён і зараз выпівае. Моцнае здароўе ў чалавека, ніякія стрэсы яго не бяруць. Нядаўна, падыходзіць да мяне Стрэсавіч і кажа: “Глё-о-обус, можа табе патрэбна карціна Пікасо?” У мінулы раз Стрэсавіч прапаноўваў мне кнігу пра сэксуальныя і сацыяльныя вычварэнствы жанчын, я адмовіўся. “Сапраўдная карціна! Хацелася каб яна патрапіла да свайго, да нашага чалавека. Ты адмовішся, і я прапаную яе азербу Камалу!” – “Стрэсавіч, прапануў свайго Пікаса, Камалу!” – “Глё-о-обус, ты мне ня верыш! А гэтую карціну купілі ў Парыжы! Яе купіў легіянер. Наш хлопец завербаваўся ў легіён, адслужыў, на заробленыя грошы купіў карціну і вярнуўся! Ты смяешся з мяне! Ты ня верыш! А Каміль Камал паверыць і купіць сабе Пікасо, а ты, Глё-о-обус, будзеш локці сабе кусаць!” – “Стрэсавіч, я табе ня веру! І локці кусаць сабе ня буду, нават калі ў Каміля Камала будзе вісець на сцяне палатно Пікаса!” Стрэсавіч нават не пакрыўдзіўся.
07kiepka

фота

100.65 КБ

Мая жонка і яе сяроўка Эла на адкрыцці жончынай фотавыставы ў Вільні...

Віншую ўсіх з Днём Незалежнасці нашай Літвы!