March 10th, 2010

07kiepka

(no subject)

Адзінаццаты запавет

Не зрабі! У часы перавытворчасці і сістэмнага эканамічнага крызіса да традыцыйных запаветаў, кшталту “не блудзі” і “не забі”, я б дадаваў і “не зрабі”. Хопіць! Нарабілі столькі ўсяго ўсялякага патрэбнага і безпатрэбнага, што ні назад ні наперад. Карацей… Не зрабі, і табе залічыцца.
07kiepka

(no subject)

Пра будучыню

Што ты ведаеш пра будучыню, калі не можаш дакладна назваць нават дату свайго наступнага візіта да доктара?!
07kiepka

(no subject)

*

Талент, нават калі моцна пажадае, не зможа прымірыцца, а тым больш схаўрусавацца, з бяздарнасцямі, нікчэмнасцямі і пасрэднасцямі.