March 8th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Альфа-Банк, Луся, падушачка ад Цыгаль, Тамара і “Лас Вегас”

Быць залатым чалавекам лёгка. Табе кажуць, што ты запрошаны ў клуб Нэкст выконваць ролю зоркі. Апранаецца фіялетавая кашуля, апранаецца фіялетавы тоненькі швэдар, і ты выглядаеш выдатна-фіялетавай зоркай. Быць блакітнай зоркаю ў цябе кепска атрымлівалася, у афіцыйныя шэрастройныя зоркі ты таксама не рваўся, як і пазбягаў стасункаў з зоркамі колеру хакі. Фіялетавы колер самы твой. На сцэне была Луся, яна выпрошвала ў свайго партнёра сукенку на восьмае сакавіка. Партнёр у шырокім, як ружовая моналыжа, гальштуку абяцаў Лусі сукенку тую падарыць. “Зорак з неба я табе, дарагая Луся, не абяцаю а сукенка ад Цыгаль будзе тваёю!” Сукенка тая была сапраўды ад масквічкі Цыгаль. Яшчэ масквічка прывезла аксесуар. Цыгаль прывезла падушачку! Яе разыгрывалі і я мог… Не мог! Не атрымаў я падушачку, яе атрымаў чалавек з квітком нумар 99, а ў мяне быў нумар 52. Давялося ісці дамоў без падушачкі. Я не вельмі растроіўся, бо падушачка ад Цыгаль не спалучалася з маім фіялетавым швэдрам. Са швэдрам маім добра спалучалася Тамара Ганчарова, якая кіравала паказам калекцыі апранах наробленых Машай Цыгаль. Тамара прывяла манікеншчыц. Тамара ўмее выбраць і прывесці дзяўчатак на паказ. Нехта за маёй спіною сказаў, што Тамара “прывяла бракаваных дзева”. Заўжды знойдзецца паскуда, якая самых прыгожых дзяўчат назаве “бракаванымі дзеўкамі”. Такім паскудам нельга верыць ні на грош, але вераць менавіта ў кепскае. Таму я скажу, што кепскім у гэты вечар быў ансамблік “Лас Вегас”. Я не вялікі аматар музыкі савецкага Азербайджана. Я ніколі не захапляўся творчасцю Бюль-бюль Аглы і Мусліма Магамаева. А тут сяджу за барнай стойкаю, п’ю яблычны сок і чую музыку савецкага Баку. Ну не маё, праўда. Для мяне гэта кепска. Можа каму… Мне вечарына Альфа-Банка спадабалася! Праўда, самая што ні ёсць залатая праўда ад фіялетавай зоркі!
07kiepka

(no subject)

2010. Каліноўская і паўстанне

Ёсць у мяне сярод знаёмых спадарыня Каліноўская. Ці сваячка яна правадыра паўстанцаў Кастуся, які ахвяраваў жыццём дзеля дэмакратычнай Беларусі? Дакладных звестак няма. Але рысы выбітнага паўстанца ў спадарыне Каліноўскай праступаюць выразна. Па-першае: яна падобная да Кастуся! Па-другое: калі ўсе навокал напіваюцца, спадарыня Каіноўская застаецца ў цвярозым розуме! Усе палеглі, усе пазасыналі, усе мёртвыя, а Каліноўская жывая. Яна ўстае і пачынае прыборку. Гены? Хто табе скажа дакладна? Дый ці трэба нам тая дакладнасць? Ёсць спадарыня Каліноўская, і мне гэтага дастаткова, каб верыць, што ахвяры нацыянальна-вызвольнага паўстання былі неабходнымі і сваечасовымі. А калі што якое, дык сам разумееш – ёсць каму навесці парадак.