March 6th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Ісачоў і Жданаў

Мастакі не любяць мастацтвазнаўцаў, як пісьменнікі не ў захапленні ад зладзейнасці крытыкаў. Пра гэта шмат разоў паўтаралася і шмат паўторыцца. Мастакі лічаць, што мастацтвазнаўцы, у большасці сваёй, няўдалыя мастакі, як музычныя крытыкі, збольшага, кепскія музыкі. За такое грэблівае, і ў большасці выпадкаў не справядлівае, стаўленне да сябе мастацтвазнаўцы пачынаюць помсціць мастакам. Як? Яны абвяшчаюць геніямі поўных ідыётаў. Здавалася б і дзіця разумее: каб стаць мастаком, трэба доўга вучыцца, а потым трэба шмат працаваць. Кожны школьнік разумее, што невук і дурань у прызнаныя мастакі не патрапіць, але мастацтвазнаўцы падлюча спрабуюць падмануць школьніка з правільнымі ведамі. Яны выцягваюць са сметнікаў мярзотныя карцінкі і пачынаюць іх ухваляць. Цынізм мастацтвазнаўцаў бяздонны, бо цяжка ўявіць з пад якіх гурбаў смецця можна было павыцягваць саладжавы і слінявы кіч недавука Ісачова і дурнаколерныя паперкі хворага на ўсю вечна п’яную галаву Жданава. Разгрэблі смецце, дасталі брыдоту, развесілі на сценах і спяваюць хваласпевы. “Хай квітнеюць усе кветкі! Хай кожны мастак знойдзе прызнанне…” З такіх вось “хай-хай-хай” пачынаюцца ўхваленні нікчэмнасцяў, няздараў і пасрэднасцяў з іх дрэнню. Прымірыць мастакоў і мастацтвазнаўцаў, мне, як і нікому іншаму, ня ўдасца, бо гэта проста немагчыма, як немагчыма прымірыць хвалю і вецер, але выказацца пра недарэчнасць ухваленняў Ісачова і Жданава, я лічу неабходным, бо абодва рабілі толькі дрэнь.
07kiepka

(no subject)

z 2010. Алёнка, далонь і Нехта

Літаратарка сярэдняй рукі – Алёнка – распавядала мне, што Нехта праз яе піша і піша. Нібыта не сама Алёнка настуквае на кампутары паўграфаманію, а нехта ёй тую грамафонію надыктоўвае. Алёнка пастуквала сябе даланёю па патыліцы, паказваючы як гэты Нехта дыктуе. Маўляў, стаіць той Нехта за Алёнкаю і дыктуе ёй у патыліцу. Жудасная рэч: бачыць як чалавек пастуквае сябе даланёю па патыліцы і вочы закатвае так, што на твары застаюцца адны бельмы.