March 4th, 2010

07kiepka

(no subject)

Сустрэчы, сустрэчы, сустрэчы…

Учора і пазаўчора былі дні сустрэч. На выставе мілаколерных карцінак Наташы Залознай сустрэў процьму мастакоў, артыстаў і журналістаў, ад Грышкевіча з Вашчанкам, да Хобатава з Вашкевічам. Ад сяброўскіх поціскаў ажно рука зазудзела. У кабінеце паэткі Люды Рублеўскай дзве гадзіны прагаварыў з тым жа Вашкевічам і драматургесай Паповай пра шок у жыцці і мастацтве. Кнігарня “Ў” ласкава запрасіла мяне пачытаць з найноўшага. Чытаў я паміж Хадановічам і Бахарэвічам, чытаў старыя вершы, бо вершы ў мяне атрымліваюцца лепей за прозу. У чарзе на чытанне стаялі Рыжкоў, Арлоў, Бабкоў і Календа. Там яшчэ стаяла шмат літаратараў, але я не дачакаўся іх выступаў, бо пайшоў паглядзець сябе ў тэленавінах, дзе я рэкламаваў кнігарню “Ў”. За рэкламу кнігарні і за ўсё харошае Ігар Логвінаў паабяцаў мне перавыдаць кнігу “Толькі не гавары маёй маме”. Дарэчы, кнігу маіх казак пра зудзенне Чорнай рукі і абдымкі на Белай прасціне Ігар дадрукаваў…