March 3rd, 2010

07kiepka

(no subject)

Тата і шыя

Жанчына з залатым зубам трымае на каленях сямігадовую дачку. “Ма-а-а, наш тата – драпежнік?” – “Дачушка, а чаго ты вырашыла, што наш добры тата – драпежнік?” – “У яго кароткая тоўстая шыя, як у птушак-драпежнікаў. Тоўстая кароткая шыя – асноўная прыкмета, па якой вызначаюць драпежных птушак”. – “Наш тата не птушка, і шыя ў яго не такая і кароткая, яна ў яго караткаватая, але не такая, каб тату называць драпежнікам…”