March 2nd, 2010

07kiepka

(no subject)

z 2010. Юра і юрты

Юра купляе часопісы “Вакол свету” і малюе юрты. Ён марыць паехаць у Сярэднюю Азію і памаляваць тамтэйшыя краявіды з натуры. Але ў Юры брак сродкаў, ён моцна абмежаваны ў грашах, нават сваю трохпакаёвую кватэру Юра аддае сястры, бо ў той двое дзяцей, ім зацесна ў дзвухпакаёўцы. Юра з маці пераедзе ў меншую кватэру, а сястра з дзецьмі ў прастарнейшую. “Жыву з маці. Мне так спакойна. Калі знойдзецца добрая жанчына…” Пакуль не знайшлася добрая жанчына, Юра жыве з маці і малюе юрты ў свае пацьдзесят два гады.
07kiepka

(no subject)

2010. Брыль і натхненне

Ніколі не любіў пісьменніка Брыля, як чалавека. Пыха і самазакаханасць спалучаліся ў ім з грэблівым стаўленнем да іншых літаратараў ды здзеклівымі жартамі над усім, што траплялася на вока. Здавалася б, чытаць Брыля я не павінен, але я чытаю і перачытваю ягоныя нататкі, бо яны мяне натхняюць на працу. Адмоўнае таксама можа натхняць.