February 28th, 2010

07kiepka

(no subject)

z 1981. Караткевіч і сеткі бульбаю

Толькі адзін беларускіх пісьменнік моцна любіў цалаваць і ўвесь час цалаваў жаночыя ручкі. Такіх пісьменнікаў шмат, але гэты прыкладаўся вуснамі да жаночых ручак і жаночых пальчыкаў заўсёды, калі толькі мог. Я не люблю цалаваць жаночыя рукі і не люблю дарыць жанчынам букеты і вянкі, а таму мне было няёмка стаяць побач, калі Ўладзімір Караткевіч нахіляецца да жаночай рукі. Ён нахіляецца, а ты стаіш і перапаўняешся няёмкасцю! Я стаяў і не нахіляўся, і не цалаваў, бо не бачыў у такіх пацалунках нічога пяшчотнага, вытанчанага і арыстакратычнага. Пустая гульня, нават пашлаватая гульня. Такая пашлаватасць пацалункаў жаночых ручах і абмяркоўвалася аднойчы з рэстаўратарам Ракіцкім. Ён і згадаў, як Уладзімір Караткевіч, ідучы з крамы, сустрэў нейкую жанчыну паважнага веку. У руках Караткевіча была сетка з бульбаю. Караткевіч нахіліўся да жаночай рукі і пацалаваў яе, у жаночай руцэ была таксама сетка з бульбаю. Выглядала так, што дзядзька Валодзя цалуе не толькі рукі але і сеткі з бульбаю. Які арыстакратызм? Якая вытанчанасць? Якая рамантыка?
07kiepka

(no subject)

Начное здарэнне на скрыжаванні

Сягоння ўночы, пад маімі вокнамі таксіст збіў дзяўчыну. Незнарок. На засыпаным мокрым снегам скрыжаванні таксоўка ўдарыла дзяўчыну, праскочыла паміж ліхтарным слупом і дрэвам ды ўрэзалася ў дом. Дзяўчына моцна пацярпела. Выжыве ці не выжыве, яшчэ не вядома. “Хуткая дапамога” забірала яе яшчэ жывую. Таксоўка разбілася страшна. Шафер быў у шоку. Так пачаўся для мяне апошні дзень каляндарнай зімы.
07kiepka

(no subject)

Залатая літара 2009

Усяго прагадласавала: 493

НАЗАВІ ЛЕПШУЮ КНІГУ

Андрэй Федарэнка "Нічые"(168)34%
Сяргей Календа "Помнік атручаным людзям"(135)27%
Уласік Смаркач Сірошка Пістончык "йопыты"(167)34%
Артурас Шыланскас "Зборнік хайку"(22)4%

Такім чынам:
1. Анрэй 168;
2. Сяргей 135;
3-4. Уласік і Сірошка па 83,5 у кожнага;
5. Артурас 22.

Перамагла кніга:

45.36 КБ

Можна віншаваць аўтара.
Дзякуй усім, хто галасаваў і перажываў за беларускія кнігі.