February 24th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Гамэр і памяць

Георг Крыстоф Ліхтэнберг піша: “Арыстоцель заўважыў, што з усіх відаў аўтараў паэты любяць свае творы больш за ўсё”. І сапраўды, яны ж свае творы нават вывучваюць на памяць. Прыклад са сляпым Гамэрам і ягонымі “Іліядай” ды “Адысеяй” ўражвае. Ні літаратар Ліхтэнберг, ні філосаф Арыстоцель не маглі вывучыць свае творы на памяць, як гэта зрабіў легендарны паэт Гамэр.
07kiepka

(no subject)

z Жонка і падарунак

Што падарыць жонцы на дзень народзінаў? Дваццаць сёмы раз я пытаюся ў сябе… Што? А што ты не падары, абавязкова атрымаецца больш для іншых, чым для яе, таму я адразу ўлічу свае пажаданні. Маё жаданне простае – увечары хадзіць па кватэры ў сваім халаце. Прыходжу дамоў, а ў маім халаце ходзіць жонка. У яе ёсць свой халат, але яна любіць хадзіць у маім. Падкасае рукавы і ходзіць. Нават калі я прыходжу, а жонкі дома няма, дык усё адно часцяком знаходжу свой халат з падкасанымі рукавамі. Я жончын халат не бяру. Ну можа браў адзін ці два разы. А яна… Яна атрымае гэтым разам у падарунак вялікі цёмна-сіні халат, які вельмі ну вельмі падобны да майго