February 22nd, 2010

07kiepka

(no subject)

Чорная гарэлка

У мужчыны памёр таварыш. Мужчына прыйшоў у бар і замовіў гарэлкі. Мужчына піў гарэлку і плакаў. Мужчына плакаў, слёзы капалі ў празрыстую чарку. Ад мужчынскіх слёзаў белая гарэлка рабілася чорнай. Мужчына піў Чорную гарэлку. Ён піў гарэлку пакуль не заснуў. Мужчына праспаў, седзячы ў бары, гадзіны тры. Прачнуўшыся, ён расплаціўся і сышоў. Праз тры месяцы, мужчына, што піў Чорную гарэлку, раптоўна памёр.
07kiepka

(no subject)

*

“Не хачу з цябе
выходзіць…” – “Ты не выходзь…
Пабудзь у ва мне…” –
“Пабуду, так і засну…” –
“Так і спі, паспі ў ва мне…”